ГУО "МОЛЧАДСКАЯ САНАТОРНАЯ ШКОЛА-ИНТЕРНАТ" » Организация образовательного процесса
Об организации образовательного процесса в 2021/2022 учебном году
В 2021/2022 учебном году организация образовательного процесса будет осуществляться по четвертям в следующие сроки:
На протяжении учебного года устанавливаются каникулы:
Для учащихся I–II классов в ІІІ четверти проводятся дополнительные зимние каникулы с 14 февраля 2022 г. по 20 февраля 2022 г. продолжительностью 7 дней.
ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 20.12.2011 № 283 |
ПАЛАЖЭННЕ
аб установе агульнай сярэдняй адукацыі
ГЛАВА 11
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ САНАТОРНАЙ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА І ПРЫЁМУ Ў ЯЕ
168. Санаторныя школы-інтэрнаты ствараюцца асобна для дзяцей:
з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі;
з саматычнай паталогіяй;
хворых на туберкулёз і з рызыкай яго развіцця.
169. Прыём у санаторныя школы-інтэрнаты ажыццяўляецца да пачатку навучальнага года або чвэрці. Прыём асоб у санаторныя школы-інтэрнаты пасля пачатку навучальнага года (чвэрці) ажыццяўляецца пры наяўнасці свабодных месцаў.
170. Пераважнае права пры прыёме ў санаторныя школы-інтэрнаты ў парадку пералічэння маюць:
дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;
дзеці, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
дзеці, адзін з бацькоў якіх з'яўляецца інвалідам;
дзеці з мнагадзетных сем'яў.
171. Накіраванне ў санаторныя школы-iнтэрнаты выдаёцца ўпраўленнем адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) на падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі ў адпаведнасці з пералікам медыцынскіх паказанняў і супрацьпаказанняў для атрымання адукацыі, зацвярджаемым Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
172. Для прыёму ў санаторную школу-інтэрнат асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) разам з заявай на імя кіраўніка гэтай санаторной школы-інтэрната і накіраваннем упраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) прад?яўляе наступныя дакументы:
пасведчанне аб нараджэннi;
пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці) або іншы дакумент, які сведчыць пра асобу;
медыцынскую даведку аб стане здароўя або выпіску з яе медыцынскіх дакументаў;
дакументы, якія пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме ў санаторную школу-інтэрнат (пры наяўнасцi права на льготы).
173. Працягласць знаходжання вучня ў санаторнай школе-інтэрнаце вызначаецца ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй.
174. У санаторнай школе-інтэрнаце ствараецца медыцынскае аддзяленне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
175. Вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» праводзяцца з улікам стану здароўя вучняў і рэкамендацый медыцынскіх работнікаў.
176. Пры рэалізацыі адукацыйных праграмм агульнай сярэдняй адукацыі ў санаторных школах-інтэрнатах:
дзяленне класа на групы пры правядзенні заняткаў па фізічнай рэабілітацыі ажыццяўляецца пры наяўнасці ў класе не менш за 10 вучняў;
заняткі па плаванні ў межах заняткаў па фізічнай рэабілітацыі праводзяцца пры наяўнасці ўмоў. Пры гэтым санаторная школа-інтэрнат у залежнасці ад захворвання вучняў і наяўнасці ўмоў для заняткаў па плаванні самастойна вызначае колькасць вучэбных гадзін на заняткі па плаванні, але не больш за 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень у кожным класе. Дапускаецца на заняткі па плаванні выкарыстоўваць вучэбныя гадзіны, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната на правядзенне факультатыўных заняткаў.
177. У санаторных школах-інтэрнатах, за выключэннем санаторных школ-інтэрнатаў для дзяцей з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, дзе вучні навучаюцца адну або дзве чвэрці, дапускаецца пры адсутнасці неабходных умоў для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў V–ІХ класах выкарыстоўваць вучэбныя гадзіны, што вызначаны на вывучэнне гэтага вучэбнага прадмета тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната, на правядзенне заняткаў па фізічнай рэабілітацыі з дзяленнем класаў на групы ў адпаведнасці з абзацам другім пункта 176 дадзенага Палажэння.
178. У санаторных школах-інтэрнатах для дзяцей з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі дапускаецца пры неабходнасці дадаткова выкарыстоўваць:
1 вучэбную гадзіну на заняткі па фізічнай рэабілітацыі з агульнай колькасці вучэбных гадзін, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната на вучэбны прадмет «Фізічная культура і здароўе»;
вучэбныя гадзіны на музычна-рытмічныя заняткі з ліку вучэбных гадзін, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната на правядзенне заняткаў па фізічнай рэабілітацыі або на правядзенне факультатыўных заняткаў.
179. Вучні на перыяд навучання ў санаторных школах-інтэрнатах бясплатна карыстаюцца падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, забяспечваюцца бясплатна гэтымі санаторнымі школамі-інтэрнатамі месцамі для пражывання і харчаваннем.