У перыяд з 17 па 23 кастрычніка навучэнцы санаторнай школы-інтэрната актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Вучні прэзентавалі віншавальныя паштоўкі "Пажаданні роднай мове", з цікавасцю знаёміліся з выставай "Беларуская мова - мелодыя сэрца", спаборнічалі ў конкурсе выразнага чытання "Родная мова - тое, што нас яднае". Завершыўся тыдзень вечарынай "Мая родная мова - беларуская".