ГУО "МОЛЧАДСКАЯ САНАТОРНАЯ ШКОЛА-ИНТЕРНАТ" » Музей истории родного края
Назва музея“Музей гісторыі роднага краю”
ДУА “Маўчадская санаторная школа-інтэрнат”
Адрас: 225340 Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Моўчадзь, вул. Новая, д. 32
Профіль Комплексны
Маўчадская санаторная школа-інтэрнат існуе з 1962 года. На працягу 40 гадоў тут працаваў Качанаў Анатоль Іванавіч. Ён з'яўляўся намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце і настаўнікам гісторыі. Менавіта ён стаяў ля вытокаў школьнага музея, арганізаваўшы шырокую пошукавую работу, работу па ваенна-патрыятычным выхаванні. На сённяшні момант у музеі размешчаны стэнд, прысвечаны жыццю і дзейнасці Анатоля Іванавіча.
Музей размешчаны ў тыпавым класным пакоі плошчай 48м2, плошча экспазіцыі складае 25м2. У музеі ёсць больш за 200 прадметных экспанатаў і больш за 300 пісьмовых дакументаў.
Найбольш каштоуныя экспанаты:
Распрацаваны экскурсіі па наступным тэмам:
1. Моўчадзь у гады I першай вайны(1914-1918гг);
2.Моўчадзь у 1921-1939гг.;
3.Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці;
4.Баявы шлях I Гвардзейскага Данскога танкавага корпуса;
5.«Агністы таран» - аб подзвігу І.М.Сухамліна;
6.Вызваленне Моўчадзі 8 ліпеня 1944г.;
7. С.І.Грыцавец – наш зямляк, першы двойчы Герой СССР;
8. В.Н.Корват – першы Герой Беларусі;
9. Аўдыё і відэатэхніка СССР у 50 – 80 гады ХХ стагоддзя;
10. Побыт сялян у XIX-XX павеках. І інш.
Яго экспазіцыя складаецца з некалькіх раздзелаў.
1. Наша Брэстчына
На адной са сцен музея размешчаны стэнды з сімволікай Рэспублікі Беларусь. А таксама інфармацыя аб тым, чым жыве Брэстчына сёння і кароткія гістарычныя даведкі па кожным раённым цэнтры Брэстчыны.
2. "Сцежкамі роднага краю"
Асобная група стэндаў прысвечана гісторыі Баранавіцкага краю і вёсцы Моўчадзь. Экскурсанты могуць азнаёміцца з выдатнымі асобамі сваёй малой Радзімы, а таксама з асноўнымі датамі і падзеямі вёскі Моўчадзь.
3. Гісторыя роднага краю ад каменнага веку да 1939 года
На стэлажах пад шклом першымі прадстаўлены экспанаты перыяду каменнага веку, самага працяглага ў гісторыі чалавецтва. Усе экспанаты знойдзены ў ваколіцах вёскі Моўчадзь. Побач з экспанатамі каменнага веку размешчаны знаходкі з фальварку пана Валіцкага, на месцы якога цяпер размешчана санаторная школа, дакументы і фотаздымкі міжваеннага перыяду, прадметы хатняга ўжытку 1940-х – 1960-х гг.
4. "Ніхто не забыты, нішто не забыта!"
Раздзел, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Менавіта з яго і пачыналася гісторыя школьнага музея яшчэ ў 1970-я гады. Асобны стэнд прысвечаны генацыду беларускага народа. Сапраўдныя маштабы генацыду беларускага народа, закладзеныя ў генеральным плане "Ост", можна выразна ўбачыць праз прызму тых дакументаў, якія адлюстраваны на стэндзе, прысвечанаму генацыду беларускага народа Вялікай Айчыннай вайны "Забыццю не падлягае".
5. "Спадчына часоў СССР"
На стэлажы размешчаны экспанаты, якія расказваюць пра гісторыю краю ў савецкі час. Тут можна ўбачыць керагаз, сіфон, электрычныя прасы 60-70гг ХХ стагоддзя, машынкі для стрыжкі валасоў і іншыя.
6. Грашовыя знакі
Экспанатамі з’яўляюцца ўзоры папяровых асігнаванняў Расійскай імперыі пачатку ХХ стагоддзя добрай якасцю 1,3,5,100 рублёў. Праводзяцца дадзеныя аб коштах на асноўныя прадукты і прадметы за 1912 год. Дзеці маюць магчымасць параўнаць Савецкі перыяд прадстаўлены папяровымі купюрамі ад 1 да 100 рублёў і манетамі ад 1 капейкі да 1 рубля. Ёсць магчымасць даведацца пра цэны 1980 года і зрабіць адпаведныя высновы. Есць грошы незалежнай Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана.
7. Памятныя сувеніры, звязаныя з гісторыяй школы-інтэрната
У гэтым раздзеле собраны усе падарункі, і памятныя сувеніры, якія звязаны з важнымі падзеямі гісторыі школы-інтэрната
8. "Беларуская хатка"
Куток прадметаў беларускага побыту. Раздзел, як і належыць у любой хаце, адкрываецца абразом, які асвятляе "чырвоны кут", самае ганаровае месца.
Музей гісторыі роднага краю быў пераабсталяваны ў 2019 годзе. Урачыстае адкрыццё музея адбылося напярэдадні свята Перамогі 7 траўня 2019 года.