21 лютага ў санаторнай школе-інтэрнаце прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Амаль увесь дзень гучала меладычная матчына мова, на якой размаўлялі і дарослыя і дзеці. Навучэнцы з ахвотай слухалі беларускія мелодыі і песні, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.